ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
00:00
00:00

單集摘要

Ці ёсьць шанцы на вызваленьне палітвязьняў? Хто выйшаў пераможцам з саміту лідэраў ЗША, Кітая і Расеі? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Розай Турарбекавай і прадстаўніком ініцыятывы Belpol Аляксандрам Кабанавым.

單集

1733-

Палітвязьні будуць сядзець? Лукашэнка хоча ў перамовы. Беларусь — пляцдарм гібрыднай вайны?

Ці ёсьць шанцы на вызваленьне палітвязьняў? Хто выйшаў пераможцам з саміту лідэраў ЗША, Кітая і Расеі? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Розай Турарбекавай і прадстаўніком ініцыятывы Belpol Аляксандрам Кабанавым.

20 Nov 2026
1732-

Суды рыхтуюць да вайны. Чаму праваліўся імпічмэнт Лукашэнкі? Таямніца Крэўскага замка

Лукашэнка загадаў судам рыхтавацца да вайны. Але ці можна так? Улады прызналі, што дамагаюцца зьняцьця амэрыканскіх санкцыяў узамен за палітвязьняў. А што Менск можа прадаць яшчэ? У Беларусі экстрэмісцкім прызналі нават чат аматараў валейболу. Роўна 30 гадоў таму ў Беларусі пачалася спроба адхіліць Аляксандра Лукашэнку ад улады праз імпічмэнт. У Крэўскім замку археолягі знайшлі прыступкі Кейстута. Што там адбывалася? У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра падзеі 19 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

19 Nov 2026
1731-

Статкевіч хвалюецца за Ціханоўскага? Лукашэнка хоча на перамовы. Беларусы ў купэ са знакамітасьцямі

Чаму Мікола Статкевіч заклікаў Сяргея Ціханоўскага вярнуцца да самога сябе? Навошта Лукашэнка даў інтэрвію францускаму часопісу? Навошта ўлады працягваюць спэцыяльныя вытворчасьці супраць беларусаў за мяжой? Што запатрабавала ад афіцыйнага Менску Міжнародная арганізацыя працы? Чаму беларусаў захапіў флэшмоб «Тваё купэ» са знакамітасьцямі? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 18 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

18 Nov 2026
1730-

Што засталося ад Крымскага мосту? Бюджэт без падтрымкі Расеі. Рэпрэсіі за беларушчыну

Як Украіна правяла маштабную апэрацыю супраць Крымскага мосту і што гэта азначае для Расеі? Чаму бюджэт Беларусі на наступны год больш сьціплы за папярэднія, і ці зможа Менск разьлічваць на расейскую дапамогу? Пра што сьведчыць жорсткі прысуд кіраўніцы культурнай прасторы «Парасон»? За што нямецкую прэмію імя братоў Грым атрымала беларуская пісьменьніца Вольга Гапеева? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 17 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

18 Nov 2026
1729-

Генэрал на чале Віцебшчыны. Какошнікі на канцэрце Кадышавай. 50 дзён на адмену «экстрэмізму»

Улады публічна прызналі, што над Беларусьсю лётаюць украінскія і расейскія дроны. Чаму былога кіраўніка Генэральнага штабу Муравейку, які адпрацаваў намесьнікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, прызначылі кіраўніком Віцебшчыны? Чаму беларусы ў какошніках фанацеюць на канцэрце Кадышавай і як гэта зьвязана з турмой? Як праходзіць кампанія «50 дзён без „экстрэмізму“»? Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе турэмнай літаратуры на прэмію імя Францішка Аляхновіча. Таксама пагаворым пра скандал вакол Арыны Сабаленкі, якая страціла другое месца ў сусьветным рэйтынгу, і адзначым 80-годзьдзе Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі — адной з найстарэйшых беларускіх арганізацыяў у сьвеце. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 16 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

18 Nov 2026